21.02.2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №496 г.Мінска” адзначаўся міжнародны Дзень роднай мовы.
Як ты дорага мне, мая родная мова –
Песні-долі маёй векавая аснова!
(НІЛ ГІЛЕВІЧ)
У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
Для выхаванцаў дзіцячага сада Дзень роднай мовы прайшоў з цікавасцю і карысцю. Дзеці адгадвалі беларускія загадкі, чыталі вершы і казкі на роднай мове, слухалі беларускія песні, разглядалі беларускі часопіс “Буся”, гулялі ў маўленчыя гульні, мелі магчымасць пазнаёміцца з беларускай батлейкай, нацыянальным беларускім касцюмам. У другой палове дня было агранізавана свята “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
Каб дзеці любілі і ведалі беларускую мову, трэба каб яна ахоплівала ўсе віды дзіцячай дзейнасці, каб людзі з павагай і шанаваннем адносіліся да роднай мовы.






раскрыть » / « свернуть